Насценны каляндар “Дзікая прырода Беларусі” на 2027 год
Маляўнічы насценны каляндар “Дзікая прырода Беларусі” прадстаўляе дванадцаць яскравых момантаў з жыцця дзікіх жывёл у запаведных куточках роднай краіны.
Выданне можа стаць цудоўным навагоднім падарункам ад імя аматараў прыроды. Для гэтага выдавецтва “Рыфтур” прадугледзела магчымасць друку фірмовай вокладкі з рэквізітамі і рэкламай прадпрыемстваў, пры гэтым рэкламны блок будзе працаваць на працягу ўсяго года.
Канцэпцыя і фота Сяргея Плыткевіча, дызайн Ліі Карчажынскай.
Фармат 210х300 мм, у разгорнутым стане 420х300 мм, 28 старонак, папера на вокладку 250 гр.м2 + глянцавы ламінат, папера на ўнутраны блок 150 гр.м2, сшыўка на металічную спружыну.
Фармат рэкламнай вокладкі партнераў праекта 260х300 мм, папера 250 гр.м2 + глянцавы ламінат. Ваша прыгожая рэклама будзе працаваць на працягу ўсяго 2027 года!