Путеводитель «Стаўбцоўскі раён. Край мой там, дзе Нёман льецца…»

Беларусь, Минская область, Столбцовский район
УП «Рифтур»
15.90 руб.

Путеводитель. Язык – белорусский. 28 страниц. Мягкая обложка. 2020 год.


Ад старшыні Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта Колясеня Дзяніса Сяргеевіча:

 

Стаўбцоўская зямля славіцца прыгажосцю маляўнічых краявідаў, аб якіх з вялікім натхненнем пісаў народны паэт Беларусі, наш знакаміты зямляк Якуб Колас.

Наднёманскі краў стазў калыскай для многіх таленавітых людзей, якімі ганарыцца наша краіна. Ён багаты на шматлікія гістарычныя падзеі. Дасягненні ў эканамічным і сацыяльным развіцці нашага раёна сталі магчымымі ў выніку самаадданай барацьбы за незалежнасць у гады вайны і стваральнай працы ветэранаў.

Ва ўсе часы жыхары Стаўбцоўшчыны захоўваюць ў сваіх сэрцах любоў да роднай зямлі. Менавіта сваёй нястомнай працай, вернасцю сваім прафесійным абавязкам, энтузіязмам і майстэрствам яны памнажаюць набыткі ў развіцці раёна.

Стаўбцоўскі раён – незвычайны куток у цэнтры Еўропы. Тут ёсць усе ўмовы для стварэння новых прадпрыемстваў, прыцягнення інвестыцый, гэта ўнікальнае месца для турызму і актыўнага адпачынку.

Наш край нікога не пакідае абыякавым. Чалавек, які хоць аднойчы тут пабываў, застаецца назаўсёды зачараваным гасціннасцю мясцовых людзей, імкнецца вярнуцца сюды яшчэ раз.

Сардэчна запрашаем вас у Стаўбцоўскі раён. Будзем рады бачыць вас сярод дзелавых партнёраў, турыстаў і сяброў.